Мемарыялы г.Мінска, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны

руб.30.00


Тип:Реферат Язык:Белорусский Софт:MSOffice Год выпуска:—- Размер: 1,1MB Задать вопрос по работе

Знаходзячыся ў самым цэнтры Еўропы, Беларусь увайшла ў хронікі буйнейшых войнаў сусветнай гісторыі. Сёння тут можна пабываць у мясцінах вялікіх баёў і трагедый розных часоў, ушанаваць памяць загінулых многіх нацыянальнасцей, прыняць удзел у гістарычных фестывалях і рэканструкцыях.

Для ўсіх, каго захапляе ваенная гісторыя, Беларусь стала адной з самых значных краін свету. Вельмі часта яна была арэнай баявых дзеянняў, месцам, дзе сустракаліся войскі правіцеляў дзяржаў Еўропы і Азіі.

Самыя трагічныя старонкі ў гісторыі Беларусі звязаны з Вялікай Айчыннай вайной, якая забрала жыцці кожнага трэцяга жыхара нашай краіны.

Аб ёй нагадваюць легендарная Брэсцкая крэпасць, гераічнае Буйніцкае поле ў Магілёве, наваколле Оршы, дзе гучалі першыя залпы славутай «Кацюшы», «Лінія Сталіна» і мноства іншых мясцін, стаўшых сведкамі страшных падзей…

Аб гэтай вайне «расказваюць» сумна вядомая на ўвесь свет Хатынь і яшчэ сотні спаленых разам з людзьмі вёсак, крывавыя лагеры смерці Трасцянец, Чырвоны Бераг, Азарычы, мноства гета, што існавалі па ўсёй краіне…

Ёй прысвечаны першы ў свеце музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, заснаваны ў Мінску яшчэ ў 1942 годзе і атрымаў новы будынак-сімвал да 70-годдзя вызвалення Беларусі.

У многіх гарадах і вёсках нашай краіны ўстаноўлены абеліскі і мемарыялы ў памяць аб героях, пераможныя танкі і гарматы часоў Вялікай Айчыннай вайны, створаны ўнікальныя музейныя экспазіцыі, шануюцца брацкія і адзіночныя магілы загінуўшых салдат і мірных жыхароў.

Кожны год у Дзень Перамогі 9 мая і ў памятныя дні вызвалення беларускіх гарадоў і вёсак у ходзе наступальнай аперацыі «Баграціён» – адной з буйнейшых у гісторыі чалавецтва – праводзяцца святочныя шэсці, сустрэчы і вечары памяці.

У Дзень Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня – а гэта гістарычны Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – у Мінску праходзяць грандыёзны ваенны парад і яркае тэатралізаванае шэсце.

На праспекце Пераможцаў у рэтра-калонах можна ўбачыць сапраўдную тэхніку і ўзбраенне часоў Вялікай Айчыннай вайны, «салдат» у арыгінальнай форме і «партызан», «мірных жыхароў» 1940-х гадоў. І, вядома, на парадзе прадстаўлена сучаснае ўзбраенне беларускай арміі.

Самая вялікая вайна ХХ стагоддзя пакінула шмат слядоў па ўсёй Беларусі. Многа іх і ў Мінску.

Категория: