Помнікі культавай архітэктуры г.Мінска

руб.30.00


Тип:Реферат Язык:Белорусский Софт:MSOffice Год выпуска:—- Размер: 0,5MB Задать вопрос по работе

Мінск — горад досыць старажытны. Але, на жаль, пра яго не скажаш словамі вядо-мага паэта: тут кожны камень гісторыяй дыхае. У адрозненне ад многіх сваіх еўрапейскіх равеснікаў і нават куды больш маладых гарадоў аблічча беларускай сталіцы ўсё ж такі вызначаюць не кварталы старадаўняй забудовы, а сучасныя мікрараёны.

Царква Раства Багародзіцы- помнік архітэктуры XVI ст.

Чаму так атрымалася? Чаму стары па ўзросту горад мае малады твар? Найперш у гэтым парадоксе вінаваты спусташэнні, якія перанёс Мінск у гады ваенных ліхалеццяў. А іх за сваю амаль тысячагадовую гісторыю ён спазнаў даволі. Горад, які знаходзіўся на перакрыжаванні важнейшых еўрапейскіх шляхоў, руйнавалі, спусташалі, палілі шматлікія заваёўнікі, што прыходзілі сюды з узнятым мячом — немцы, палякі, рускія, шведы, французы. Далёка не ўсё, разбуранае падчас аблог і штурмаў, пасля аднаўлялася. А разбурэнні, якія спазнаў Мінск падчас апошняй вайны, і наогул былі катастрафічнымі: 80 працэнтаў гарадскіх кварталаў пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1944 года ляжалі ў руінах.

Як ні сумна гэта канстатаваць, але досыць многае з таго, што ацалела падчас гэтай вайны, было разбурана ўжо пасля яе. Даволі часта старая забу-дова прыносілася ў ахвяру новым горадабудаўнічым праектам, а стара-даўнія культавыя пабудовы (ды і не толькі яны), бывала, зносілі і па ідэапагічных матывах.

Категория: